Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
12.06.2024
Беларускае таварыства інвалідаў па зроку адзначае 100 гадоў
З нагоды важнай даты ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства для прадстаўнікоў таварыства ў Лепельскім раёне.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, старшыня праўлення Віцебскай абласной арганізацыі ГА "БелТіЗ" Канстанцін Ламчаноўскі, дырэктар ДУ "ТЦСАН Лепельскага раёна" Наталля Іванова, а таксама старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Васіль Пшонка.
У актыве гэтага таварыства дакладна няма абыякавых людзей, - падкрэсліла ў сваім віншаванні Вера Астапенка. - Тут сабраліся людзі з добрымі сэрцамі, адкрытыя свету. Яны сустракаюць гэту дату з сур'ёзнымі паказчыкамі ў сферы вырашэння сацыяльных пытанняў нашых людзей, рэабілітацыі.