Беларуская партыя "Белая Русь" імкліва набірае папулярнасць, аб'ядноўваючы ў сваіх шэрагах людзей розных узростаў, працаўнікоў многіх сфер

14.03.2025

Беларуская партыя "Белая Русь" імкліва набірае папулярнасць, аб'ядноўваючы ў сваіх шэрагах людзей розных узростаў, працаўнікоў многіх сфер

Сёння ў Лепелі адбылося ўрачыстае мерапрыемства – членам Лепельскага раённага аддзялення Беларускай партыі "Белая Русь" былі ўручаны партыйныя білеты.

Адкрываючы мерапрыемства, партыйны лідар Лепельшчыны Юрый Мілы адзначыў, што Беларуская партыя "Белая Русь" за невялікі па гістарычных мерках перыяд заваявала прызнанне і аўтарытэт у грамадзян нашай краіны.

– Партыя аб'ядноўвае шчырых, для якіх імкненне прыносіць карысць грамадству і дзяржаве – вышэйшая мэта і пакліканне жыцця. І тое, што лепельчане актыўна ўступаюць у яе шэрагі, пацвярджае: яны ўжо сёння думаюць пра заўтрашні дзень, сэрцам і душой хварэюць за краіну дзеля будучыні сваіх дзяцей, – сказаў Юрый Уладзіміравіч.

Урачыстым момантам стала ўручэнне партыйных білетаў.

– Партыйны білет, які сёння ўручаецца ва ўрачыстай абстаноўцы – гэта не ўзнагарода, а магчымасць ад імя партыі выконваць сваю працу сумленна і рабіць усё для росквіту нашай краіны, – адзначыла Святлана Шэвелева, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

На сёння партыя аб'ядноўвае 209 лепельчан.