Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
12.09.2025
Беларускія следчыя 12 верасня адзначаюць сваё прафесійнае свята і чатырнаццатую гадавіну з дня ўтварэння Следчага камітэта
Гэтая дата абраная не выпадкова - менавіта 12 верасня 2011 г. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 409 "Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь".
Якая сутнасць работы следчага і колькі лепельскімі следчымі распачата крымінальных спраў у гэтым годзе?
Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства - гэта дзень тых, дзякуючы каму мы спакойна спім па начах, адчуваем сябе ў бяспецы, гуляючы па вуліцах роднага горада.
- Якая сутнасць работы следчага? - пытаем начальніка Лепельскага РАСК Аляксандра Патоцкага.
- Асноўнае патрабаванне - строгае выкананне закона, які павінен быць адзіным арыенцірам у працы. Аднак следчы - не проста выканаўца. Пры расследаванні крымінальнай справы ён абавязаны прааналізаваць прычыны і ўмовы, якія спрыялі злачынству, а таксама прыняць меры для пакрыцця нанесенай шкоды.
Ключавую ролю адыгрывае аднаўленне падзей злачынства на аснове доказаў, выяўленых у ходзе папярэдняга следства. У рабоце следчага важныя псіхалагічныя пазнаннi, якія дапамагаюць збіраць і аналізаваць разнастайныя факты, на аснове якіх можна аднавіць карціну здарэння, зразумець узаемаадносіны ўдзельнікаў і вывучыць асобу злачынцы.
Работа следчых уключае выезды на месцы здарэнняў, збор доказаў і расследаванне крымінальных спраў, што патрабуе напружанага графіка і пастаянных дзяжурстваў.
У калектыве Лепельскага РАСК пануе атмасфера ўзаемаразумення і ўзаемадапамогі. У патрэбны момант кожны з супрацоўнікаў дасць карысную параду, падтрымае і падбадзёрыць. Калектыў пастаянна амалоджваецца. Некалькі гадоў запар да нас прыходзяць маладыя спецыялісты.
Лепельскія следчыя цесна ўзаемадзейнічаюць з РАУС і пракуратурай раёна. У складзе следча-аператыўнай групы яны дзяжураць і выязджаюць на месца здарэння. Калі сабраныя патрэбныя доказы, устаноўлена вінаватая асоба, матэрыялы накіроўваюцца ў пракуратуру, а адтуль — у суд. З пачатку года лепельскімі следчымі ўзбуджана 129 крымінальных спраў. Асноўная маса злачынстваў — крадзяжы. На лідэрскія пазіцыі выходзяць злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, кіберзлачыннасць. Ёсць у пераліку расследаванняў справы аб хуліганстве, па фактах ДТЗ, ухілення ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзяцей, у сферы сямейна-бытавых адносін і іншыя.
- Напярэдадні прафесійнага свята жадаю калектыву быць заўсёды адной зладжанай і дружнай камандай, смела ісці насустрач цяжкасцям і ўпэўнена пераадольваць іх. Дарагія калегі, сіл вам, здароўя, дабрабыту ва ўсіх справах, вытрымкі, поспехаў і аптымізму, — адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч.