Бярэзінскі запаведнік з 14 снежня адкрыў цыкл зімовых экскурсійных праграм

16.12.2024

Бярэзінскі запаведнік з 14 снежня адкрыў цыкл зімовых экскурсійных праграм

Гасцей чакае экскурсія ў Музей прыроды, дзе можна пазнаёміцца з дзіўным светам тутэйшых жывёл, даведацца пра млекакормячых і птушках, якія насяляюць ахоўныя тэрыторыі. У праграме таксама прагулка па лясным заапарку, анімацыйная праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай, удзельнікаў якой чакаюць вясёлыя гульні, загадкі і падарункі.