Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
30.01.2020
Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку - 95 гадоў
30 студзеня ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» сустракае 95 гадовы юбілей - салідная дата ў айчыннай практыцы аховы ўнікальнай прыроднай спадчыны.
Створаны ён для аховы і гадоўлі рэдкіх відаў жывёл, якія занесены у нацыянальную Чырвоную кнігу, і птушак. Уваходзіць у сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА. Дзякуючы сваёй біялагічнай разнастайнасці і ўнікальнасці прыродных комплексаў запаведнік мае выключную значнасць не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы ў цэлым. Тут прысутнічаюць чатыры тыпу экасістэм: густыя лясы, гразкія балоты, хуткаплынныя вадаёмы і чыстыя лугі. Асноўным тыпам з'яўляюцца лясы, якія займаюць каля 89 працэнтаў тэрыторыі запаведніка. Да гістарычных славутасцяў запаведніка адносяцца старажытныя курганы, Бярэзінская водная сістэма - адзін з старажытных гандлёвых шляхоў з «варагаў у грэкі», месцы бітваў Айчыннай вайны 1812 года. Бярэзінскі біясферны запаведнік для нашага раёна і краіны ў цэлым - месца ўнікальнае. Тут, захоўваючы традыцыі, глядзяць у будучыню. Віншуем! Наталля Храпавіцкая.