Добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі знаходзіцца на пастаянным на кантролі ў прафілактычных структур

12.05.2025

Добраўпарадкаванне і навядзенне парадку на зямлі знаходзіцца на пастаянным на кантролі ў прафілактычных структур

Маніторынгавая група ў складзе начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вольгі Бажэнавай, памочніка ўрача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталлі Тарасавай і карэспандэнта газеты адправілася ў чарговы рэйд — Бароўскі сельсавет.

Праведзены агляд санітарнага стану вуліц, кантэйнерных пляцовак для збору ЦКА, гаражных кааператываў на тэрыторыі сельсавета.

У чарговы раз маніторынг паказаў, што ў нас у пытанні навядзення парадку на зямлі яшчэ не ўсё так добра, як хацелася б. Па выніках рэйду адказным суб'ектам гаспадарання будуць накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.

Работа па кантролі за добраўпарадкаваннем і навядзеннем парадку на зямлі будзе прадоўжана.