Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў выставы "Мая Беларусь" карысталася сёння дзяржаўная ўстанова "Турыстычны інфармацыйны цэнтр "Лепель"

13.01.2025

Вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў выставы "Мая Беларусь" карысталася сёння дзяржаўная ўстанова "Турыстычны інфармацыйны цэнтр "Лепель"

На працягу ўсяго дня жадаючыя паўдзельнічаць у інтэлектуальнай віктарыне падыходзілі да Лепельскай пляцоўкі, адказвалі на пытанні аб Беларусі, Лепельшчыне, цікавіліся славутасцямі нашага раёна, санаторыямі і іншымі цікавымі месцамі. Асаблівую цікавасць выклікаў Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Шмат хто ў гутарцы адзначалі, што Лепельшчына славіцца сваімі азёрамі і лясамі, што ў нас незвычайна прыгожыя ландшафты ў любую пару года.

Ганарымся нашым краем!