Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.06.2024
Будаўнічая амністыя: у чым сутнасць, патлумачылі ў Лепельскім РВК
З 1 верасня 2023 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва" (далей – Указ № 253).
З 1 верасня 2023 г. набыў моц Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2022 г. № 253 "Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва" (далей - Указ № 253). Дадзены нарматыўна-прававы акт дае магчымасць грамадзянам зарэгістраваць збудаваныя імі аб'екты нерухомасці па рашэнні мясцовага выканаўчага і распарадчага органа без наяўнасці дазвольнай дакументацыі на іх будаўніцтва.
Указ № 253 распаўсюджваецца на аб'екты будаўніцтва, узведзеныя (рэканструяваныя) грамадзянамі на зямельных участках, правы на якія ў іх узніклі да 1 верасня 2022 г. і прызначаных для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў.
За 2023 год на тэрыторыі Лепельскага раёна ўведзена ў эксплуатацыю 2467 кв. метраў жылля, за бягучы перыяд 2024 уведзена ў эксплуатацыю 785,8 кв. метраў жылля.
Указ № 253 носіць часовы характар, і дзейнічае да 1 студзеня 2025 г.У перыяд дзеяння будаўнічай амністыі ў дачыненні да грамадзян, якія ўзвялі жылы дом або гаспадарчыя пабудовы без дазвольнай і праектнай дакументацыі меры адміністрацыйнай адказнасці прымяняцца не будуць. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лепельскага райвыканкама.