Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
07.08.2025
З 1 жніўня на працу ў прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу раёна прыходзіць моладзь
Так, напрыклад, у ААТ "Лепельаграсэрвіс" па мэтавым накіраванні на працу прыйшла малады спецыяліст, бухгалтар Кацярына Ганчарова. Падчас наведвання прадпрыемства з маладым спецыялістам пагутарыла старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Мончык.
— Прынялі на працу добра. Разуменне з кіраўніцтвам ёсць. Паказалі і распавялі, што ўваходзіць у абавязкі. Мне падабаецца, што я раблю. Была тут на практыцы. Галоўны бухгалтар Анастасія Ханяк спецыяліст з вялікай літары, вельмі пісьменны. Дапамагае і ніколі не адмаўляе ў дапамозе. У жыллi я не маю патрэбы. Жыву ў Лепелі з бацькамі. На працу падвозяць, пытанняў няма, — падзялілася маладая спецыялістка падчас гутаркі.
— Мы сёння разумеем, што моладзь — гэта наша будучыня і кожнага маладога спецыяліста, які прыходзіць на працу, трэба браць "пад крыло". Паказаць, расказаць, патлумачыць, стварыць умовы для працы і ў канцы "вырасціць" спецыялістаў. Зараз прафкам арганізацый сумесна з райкамам наведваюць кожнага чалавека, вывучаюць пытанні створаных жыллёвых умоў, умоў для працы, а таксама пытанні налічэння і выплаты належных даплат, — падзялілася Наталля Эрыкасаўна.