Чарговы рэйд у рамках правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Паляванне" адбыўся ў Лепельскім раёне

09.12.2024

Чарговы рэйд у рамках правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства "Паляванне" адбыўся ў Лепельскім раёне

Удзельнікамі рэйдавай групы сталі намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Гарбачэўскі, інспектар па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС Таццяна Лях і старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Лепельскага РАУС Вадзім Седзін.

Мэта мерапрыемства была адна, а вось фронт работ у вартавых парадку - розны. Месцам адпрацоўкі сталі вёскі Бароўка і Старое Лядна.