Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
10.07.2025
Каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі на вадзе ратавальнікі Лепельскага ТРВОДа вядуць работу як з берага, так і з вады
Дзяжураць на станцыях, патрулююць пляжы, праводзяць маніторынгі водных аб'ектаў, а таксама нагадваюць адпачываючым правілы бяспечных паводзін на вадзе, асаблівую ўвагу надаюць дзецям, так як многія хлопцы адпачываюць без нагляду з боку дарослых, а гэта вельмі небяспечна.
- На Лепельскай выратавальнай станцыі працуюць 16 чалавек. У змену - 5-6 работнікаў. Гэта 2 вадалаза, 1 матарыст рулявы, матрос-выратавальнік, а таксама медыцынская сястра. Што тычыцца нашага раёна, на сёння ў гэтым летнім сезоне надзвычайных здарэнняў на вадзе, на шчасце, не зарэгістравана. Аднак прымушае задумацца абласная статыстыка - ужо 34 чалавекі патанулі, выратаваныя 23 адпачываючых. Ратавальнікі ТРВОДа заклікаюць грамадзян наведваць толькі дазволеныя для купання аб'екты, каб адпачынак быў камфортным, а самае галоўнае бяспечным! -- пракаментаваў Ігар Міхно, начальнік Лепельскай выратавальнай станцыі.