Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
20.05.2025
Даўняя прымаўка "Вясновы дзень год корміць" актуальнасць не страціла і сёння
Работа, якая зараз вядзецца на палях, нацэлена на атрыманне добрага ўраджаю. Таго самага, які будзе нас карміць увесь год
Упэўнена ідуць вясновыя пасяўныя работы ў СПФ "Заазер'е". Гаспадарка спецыялізуецца на раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Філіял з'яўляецца вытворцам мяса, малака, збожжавых культур, рапсу, а таксама корму для буйной рагатай жывёлы.
У гэтыя дні на палях СПФ "Заазер'е" можна заўважыць шмат тэхнікі. Для кожнай - сваё прызначэнне. Адной з самых важных у пасяўным цыкле з'яўляецца хімічная праполка угоддзяў. У гэтай гаспадарцы за такую работу адказвае Уладзімір Седзін. Менавіта ён кіруе апырсквальнікам "Amazone Pantera".
Уладзімір Седзін - вопытны аграрый, у Заазер'і працуе ўжо больш за 10 гадоў. Мужчына дакладна ведае: сельская гаспадарка - сфера, дзе працавітасць, адказнасць, любоў да справы і дысцыпліна з'яўляюцца галоўнымі складнікамі поспеху.