Дэлегат УНС Андрэй Балотнік: "Падзея запомніцца надоўга"

07.05.2024

Дэлегат УНС Андрэй Балотнік: "Падзея запомніцца надоўга"

Сёння дэлегат УНС Андрэй Балотнік падзяліўся асабістымі эмоцыямі і мражаннямі ад двух насычаных дзён пасяджэння з калектывам ТЦСАН Лепельскага раёна.

– Мая галоўная задача – данесці да вас тыя рашэнні, якія былі прыняты падчас УНС, - адзначыў Андрэй Леанідавіч.

Спікер распавёў, як праходзіў сход, якія тэмы былі агучаны і якія рашэнні прыняты ўдзельнікамі.

Важным вынікам пасяджэння стала зацвярджэнне ключавых дакументаў – Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны нашай дзяржавы. Новая рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь павінна зрабіць наша жыццё паўнавартасным, засцерагчы краіну і людзей, абараніць ад пагроз і іх крыніц. Што да Ваеннай дактрыны, то ў ёй падкрэсліваецца, што Беларусь - міралюбівая краіна, якая нікому не пагражае, а спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго наяўнага патэнцыялу.

Таксама прысутныя мелі магчымасць задаць пытанні:

— Шмат грамадзян пражывае ў вёсцы, дзе пячное ацяпленне. У нашым раёне няма печніка, да якога можна было б звярнуцца. 

Прагучала і пытанне па спартыўнай тэме: 

—  Раней праводзіліся ў раёне шматлікія спаборніцтвы па футболе, наша каманда была адна з наймацнейшых у рэспубліцы. Як аднавіць гэту традыцыю?

Андрэй Леанідавіч паабяцаў разгледзець пытанні ў рамках сваіх паўнамоцтваў. 

Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"