Дэлегацыя Лепельскага раёна працягвае візіт у Кемераўскую вобласць Расійскай Федэрацыі

18.04.2025

Дэлегацыя Лепельскага раёна працягвае візіт у Кемераўскую вобласць Расійскай Федэрацыі

Лепельчане сустрэліся з кіраўніком Ленінска-Кузнецкай муніцыпальнай акругi, старшынёй Савета народных дэпутатаў, іншымі афіцыйнымі асобамі.

Абмеркавалі праекты Пагаднення аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж Ленінск-Кузнецкай акругай Расійскай Федэрацыі і нашым раёнам, якія плануюцца да падпісання ў рамках правядзення XII Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Запрасілі дэлегацыю акругі з візітам у адказ у Лепельскі раён для разгляду і рэалізацыі сумесных праектаў і ініцыятыў, умацавання дружалюбных сувязей.