Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
08.05.2025
Дэлегацыя Лепельскага раёна на чале са старшынёй Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігарам Урбанам з рабочым візітам наведала г. Чарапавец (Расійская Федэрацыя)
Члены дэлегацыі прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Абмеркавалі з калегамі актуальныя пытанні, абмяняліся вопытам работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні насельніцтва.
Такія сустрэчы ўмацоўваюць партнёрскія сувязі паміж нашымі рэгіёнамі і нагадваюць пра важнасць захавання гістарычнай памяці...
Памяць аб Вялікай Перамозе аб'ядноўвае Лепель і Чарапавец.
Беларусь і Расію звязвае агульны гонар за здабытую Перамогу, гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне і памяць аб яе героях і ахвярах!..
Сёння ў г. Чарапавец прайшло знакавае мерапрыемства - урачыстае адкрыццё помніка выпускнікам Лепельскага пяхотнага і Чарапавецкага ваенных вучылішчаў, удзельнікам войнаў і ўзброеных канфліктаў.
Манумент увасабляе ў сабе 3 эпохі: у цэнтры - выпускнік Лепельскага пяхотнага вучылішча, абаронца Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны; фігура справа прысвечана воінам-афганцам; злева - байцам спецыяльнай ваеннай аперацыі, якія сёння паўтараюць подзвіг сваіх вялікіх продкаў...
Ганарова быць сярод запрошаных.
Адзначым, што 9 мая ў Бароўцы адбудзецца адкрыццё памятнага знака курсантам і камандзірам Лепельскага пяхотнага мінамётнага вучылішча.
Важна, што, нягледзячы на адлегласці, мы захоўваем агульную гісторыю і развіваем дружалюбныя сувязі.
Вечная слава і вечная памяць нашым героям!