Дэлегацыя Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай здзяйсняе рабочую паездку ва Ульянаўскую вобласць

03.04.2025

Дэлегацыя Віцебскай вобласці пад кіраўніцтвам намесніка старшыні аблвыканкама Анжалікі Нікіцінай здзяйсняе рабочую паездку ва Ульянаўскую вобласць

Візіт пачаўся з цырымоніі ўрачыстага ўскладання кветак на плошчы 30-годдзя перамогі ва Ульянаўску.

Двухдзённай праграмай візіту прадугледжана наведванне прамысловых прадпрыемстваў Ульянаўскай вобласці, B2B-перамовы і абмеркаванне пытанняў кааперацыі з прадпрыемствамі Віцебшчыны.

У завяршэнне візіту адбудзецца сустрэча ва ўрадзе Ульянаўскай вобласці.

У склад дэлегацыі ўвайшлі і прадстаўнікі Лепельскага раёна - старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч і дырэктар ААТ "Лепельскі рамонтна-механічны завод" Вадзім Зязюля.