Дэлегацыя Лепельскага раёна накіроўваецца ў Оршу для ўдзелу ў рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства"

09.12.2024

Дэлегацыя Лепельскага раёна накіроўваецца ў Оршу для ўдзелу ў рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства"

Лепельчане ў Оршы на "Марафоне адзінства" далучыліся да народнага флэшмобу "Праспяваем "Кацюшу" каля "Кацюшы"!" Разам з ваенным аркестрам праспявалі любімую песню многіх пакаленняў, якая стала сімвалам Перамогі.

Прынялі ўдзел у феерычным гала-канцэрце "Час выбраў нас".

Акцыя "Марафон адзінства" накіравана на ўмацаванне краіны, згуртаванне нас як адзінага народа, прасоўванне нашых дзяржаўных сімвалаў.

Такія мерапрыемствы патрэбныя, каб людзі аб'ядналіся. Каб мы маглі сабрацца разам і адчуць, што беларускі народ насамрэч вельмі прыязны, добры і спагадлівы. у тым ліку і на такіх мерапрыемствах. Сёння, тут, мы сапраўды адчуваем, што мы адзіныя, - дзеляцца эмоцыямі землякі.