Дзень пажылых людзей у Слабадскім сельсавеце адзначылі з цяплом і клопатам

02.10.2025

Дзень пажылых людзей у Слабадскім сельсавеце адзначылі з цяплом і клопатам

Панавала па-сапраўднаму цёплая і душэўная атмасфера.

З глыбокай удзячнасцю і павагай павіншавалі старэйшае пакаленне - нашых мудрых і дарагіх пенсіянераў.

Ім былі ўручаны памятныя сувеніры ад дэпутатаў сельскага Савета і салодкія падарункі ад прафсаюза сельгаспрадпрыемства "Пражэктар-Агра", дзе для многіх з іх прайшлі гады працоўнай дзейнасці...

Асаблівы настрой святу стварылі работнікі цэнтра культуры і вольнага часу, выканаўшы народныя песні...

Ад усёй душы дзякуем нашым ветэранам за іх неацэнную працу і мудрасць, якія заклалі аснову для нашага агульнага росквіту.

Ваша здароўе і дабрабыт - наш галоўны прыярытэт.