Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
17.10.2024
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Назаранка правёў прамую тэлефонную лінію для жыхароў Лепельскага, Бешанковіцкага і Чашніцкага раёнаў
Так, напрыклад, адзін зварот тычыўся праблемы транспартных зносін з вёскі ў раённы цэнтр Чашнікі. З-за нерэгулярнасці руху аўтобуса жанчына не магла патрапіць да ўрача: заказвала талончык і да прызначанага часу не магла прыехаць. А таксі не кожны можа сабе дазволіць.
Усе праблемы ўзяты парламентарыем пад асабісты кантроль.
"Прыёмы грамадзян, правядзенне прамых тэлефонных ліній - важная частка работы дэпутата. Для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь зносіны з выбаршчыкамі не толькі даюць магчымасць дапамагчы ў цяжкай сітуацыі чалавеку, але і дазваляюць выявіць недасканаласць у заканадаўчых актах, каб затым унесці у іх карэкціроўкі. Такім чынам удасканальваецца заканадаўства, каб яно працавала на карысць нашага грамадства", - сказаў Віктар Уладзіміравіч.