Дэпутаты Лепельскага раёна сустрэліся сёння на чарговай сёмай сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

27.09.2024

Дэпутаты Лепельскага раёна сустрэліся сёння на чарговай сёмай сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

Пачалася сустрэча корпуса з прыемных момантаў - старшыня пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі, начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Сняжана Цітова ўручыла лепельчанам заслужаныя ўзнагароды.

Ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні ўзнагароджаны:

Людміла Глушаніна, урач Лепельскага ваеннага санаторыя.

Таццяна Санковіч, медыцынская сястра па фізіятэрапіі цэнтра "Жамчужына".

Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама перададзена Вользе Быкавай.

Рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы "Адукацыя і маладзёжная палітыка" на 2021-2025 гады - так гучала галоўнае пытанне на парадку дня.

З дакладам па тэме выступіла намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Лясун. Дапоўнілі яе выступленне іншыя дакладчыкі.

Таксама сёння былі разгледжаны і іншыя пытанні.