Дэпутаты Лепельскага раёна сустрэліся на чарговай сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

02.10.2025

Дэпутаты Лепельскага раёна сустрэліся на чарговай сесіі Лепельскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання

Сустрэча пачалася з прыемнага моманту - ад імя кіруючага актыву Лепельшчыны і дэпутатаў кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч з Днём нараджэння павіншаваў начальніка аддзела эканомікі Святлану Палячэнка.

Далей дэпутаты прыступілі да разгляду пытанняў парадку сесіі. Аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума і становішчы спраў на падведамнай тэрыторыі распавёў лідэр дэпутацкага корпуса Ігар Урбан. Яго даклад дапоўнілі іншыя выступоўцы.

Добраўпарадкаванне, работа з моладдзю, удзел у грамадска-палітычным жыцці раёна, работа па патрыятычным выхаванні, якасць жыцця на вёсцы, развіццё беларуска-расійскіх адносін, работа са зваротамі грамадзян – гэтыя і іншыя тэмы гучалі падчас дакладаў.

- Работа дэпутацкага корпуса накіравана на ўстойлівае развіццё раёна на аснове балансу інтарэсаў жыхароў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прыватнага бізнесу, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця грамадзян. Гэта нашы галоўныя прыярытэты. Менавіта трывалы эканамічны падмурак дазваляе нам дасягнуць гэтага балансу, забяспечыць даходную частку бюджэту для выканання сацыяльных задач. Вынікі работы па ўсіх галінах народнай гаспадаркі раёна рэгулярна заслухоўваюцца і аналізуюцца ў справаздачах раённага выканаўчага камітэта. Больш падрабязна вынікі года і пяцігодкі будуць разгледжаны на снежаньскай сесіі раённага Савета дэпутатаў, — адзначыў Ігар Генадзьевіч.

Адзначым, удзел у гэтай сесіі прынялі і члены маладзёжнага савета пры Лепельскім раённым Савеце дэпутатаў. Для іх прысутнасць на такім мерапрыемстве — першы вопыт. Як адзначыла Марыя Ковлер, намеснік старшыні маладзёжнага савета, было цікава назіраць за работай сесіі, слухаць дакладчыкаў і ацэньваць фронт праведзенай дэпутатамі работы. "Спадзяюся, мы таксама калісьці будзем выступаць за трыбунай", — адзначыла дзяўчына.