Дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў абмеркавалі пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва

24.03.2022

Дэпутаты сельскіх Саветаў дэпутатаў абмеркавалі пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва

24 сакавіка 2022 г. адбыліся сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў, на якіх абмеркаваны пытанні работы органаў мясцовага кіравання і самакіравання па вырашэння пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва».

На сесіі Стайскага сельскага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне аб ходзе рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета і мерах па папярэджанні гібелі людзей на пажарах, аб рабоце назіральных камісій.

У рабоце сесіі Стайскага сельскага Савета дэпутатаў прыняў удзел старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Ігар Генадзевіч Урбан.

На сесіі Бароўскага сельскага Саветаў дэпутатаў разгледжана пытанне аб стане санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкi на тэрыторыі Бароўскага сельсавета і задачах па яе паляпшэнні.