Дэталі кабін і бэлек для трактароў BELARUS пачнуць вырабляць на Лепельскім рамонтна-механічным заводзе ў снежні

02.12.2025

Дэталі кабін і бэлек для трактароў BELARUS пачнуць вырабляць на Лепельскім рамонтна-механічным заводзе ў снежні

Зараз камплектуючыя вырабляюць на Мінскім трактарным заводзе. У планах перавесці іх вытворчасць на ААТ "ЛРМЗ".

Да нас ужо паступіў лазерны трубарэз, а да канца лістапада чакаем аўтаматычны трубагібачны станок з ЧПУ. Новае абсталяванне плануем увесці ў эксплуатацыю ў снежні 2025 года, што дазволіць пачаць выпуск вырабаў. Абнаўленне станочнага парка ЛРМЗ праходзіць у рамках інвестыцыйнага праекта "Арганізацыя вытворчасці дэталяў кабін трактара BELARUS з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў".

ААТ "Лепельскі рамонтна-механічны завод" было ўключана ў склад ВА "Мінскі трактарны завод" у 2012 годзе, з гэтага часу асноўным відам дзейнасці стаў выпуск дэталяў і вузлоў для патрэб вытворчага аб'яднання, а са жніўня 2014 года - "МТЗ-Холдынгу". Са студзеня 2017 года прадпрыемства рэарганізавана шляхам далучэння да яго ААТ "Лепельскі электрамеханічны завод".