Для нашай краіны Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду - гэта асабліва сумная дата

09.12.2025

Для нашай краіны Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду - гэта асабліва сумная дата

Каласальная трагедыя ўсяго народа, боль і пакуты, праз якія прайшла амаль кожная сям'я – жывуць у памяці беларусаў. І галоўная задача дарослых – перадаць гэтую памяць маладому пакаленню.

Сёння ў сярэдняй школе № 3 г. Лепеля прайшла дыялогавая пляцоўка "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны", з удзелам старшага саветніка юстыцыі пракурора Лепельскага раёна Жыгімонта Віталя Міхайлавіча:

У гады Вялікай Айчыннай на нашай зямлі здзяйсняліся жахлівыя па маштабах і жорсткасці злачынствы нацыстаў. Разбураныя гарады, сотні канцлагераў, мільёны загінуўшых. І доказы гэтым зверствам дагэтуль захоўвае наша зямля.

Дзяржавай робіцца ўсё, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Чатыры гады таму Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце генацыду беларускага народа. Архіўныя матэрыялы, зводкі карнікаў, паказанні відавочцаў. Кожнае абвінавачванне дакументальна абгрунтаванае.