Датэрміновае галасаванне на выбарчых участках у Лепелі

21.01.2025

Датэрміновае галасаванне на выбарчых участках у Лепелі

Даведачна: сёння роўна апоўдні 5325 выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі расчынілі дзверы для першых галасуючых - і 56 550 членаў участковых выбарчых камісій прыступілі да работы ў найважнейшай для любой дзяржавы палітычнай кампаніі

656 участкаў будуць працаваць на Віцебшчыне ў перыяд датэрміновага галасавання з 21 па 25 студзеня

852 тысячы чалавек уключаны ў спісы выбаршчыкаў у Віцебскай вобласці (па першапачатковых дадзеных ЦВК)

Журналіст ЛК адлюстравала работу ўчастка для галасавання № 5, які размешчаны ў будынку філіяла "Лепельскі МКК". Тут свой голас за будучыню краіны прыбыла аддаць і Вераніка Хомбак, намеснік старшыні райвыканкама.

І ўчастка № 3, які размясціўся на тэрыторыі СШ № 1. Адным з першых свой голас за будучыню роднай Беларусі на гэтым участку аддаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак.