Два пажары адбыліся на Лепельшчыне

04.12.2025

Два пажары адбыліся на Лепельшчыне

У Лепелі гарэў аўтамабіль, а ў вёсцы Слабада – гаспадарчая пабудова. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранні. Ніхто не пацярпеў, нанесены толькі матэрыяльны ўрон.

02 снежня на лінію "101" паступіла паведамленне, што на прыватным падворку ў вёсцы Слабада гарэў гаспадарчы будынак. Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне гаспадарчай пабудовы. У выніку пажару ў гаспадарчай пабудове пашкоджаны дах і сцены. Прычына пажару высвятляецца. Па адной з версій, да вогненнага надзвычайнага здарэння магло прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара – пакіданне не патушанай залы ў гаспадарчай пабудове.

02 снежня ў 13-44 відавочцы паведамілі аб узгаранні грузавога аўтамабіля МАЗ па вуліцы 1-я Завадская горада Лепеля. Ратавальнікі ў лічаныя хвіліны прыбылі да месца здарэння і ліквідавалі пажар. Агнём пашкоджана кабіна і маторны адсек аўтамабіля. Прычына ўзгарання высвятляецца. Верагодней за ўсё, да пажару прывяло кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля.

Калі вы сталі відавочцам якой-небудзь надзвычайнай сітуацыі, раскажыце пра гэта ратавальнікам па нумарах 101 або 112. Паведаміце дакладнае месца здарэння і апішыце найбольш важныя дэталі. Падайце дыспетчару ваш нумар тэлефона, каб у выпадку неабходнасці ён змог удакладніць важную інфармацыю. І памятайце, што чым раней вы патэлефануеце, тым больш шанцаў на выратаванне людзей і іх маёмасці.