Дзень фармацэўта адзначаюць ва ўсім свеце сёння, 25 верасня. Гэта прафесійнае свята было заснавана ў 2009 годзе Міжнародным саюзам фармацэўтаў. Яго заснавалі, каб падкрэсліць важнасць дадзенай прафесіі і выказаць падзяку спецыялістам за іх працу

25.09.2024

Сетка аптэк Віцебскага РУП "Фармацыя" дынамічна развіваецца і з'яўляецца самай буйной у рэгіёне. У Лепельскім раёне іх 12. Тут прадстаўлены вялікі асартымент лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння, БАДаў і іншых тавараў аптэчнага асартыменту. Так, у цэнтральнай аптэцы № 14 ён складае больш за 5500 найменняў, у астатніх аптэках - 2500-4500.