Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адсвяткавалі на Лепельшчыне

15.11.2024

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу адсвяткавалі на Лепельшчыне

Напярэдадні свята падвялі працоўныя вынікі і ўшаноўвалі працаўнікоў сельскай нівы.

Галоўнай пляцоўкай урачыстасці стаў раённы Дом культуры.

За студзень-кастрычнік 2024 года выраблена прадукцыі сельскай гаспадаркі на суму 94,6 млн. б.р., тэмп росту склаў 113,8% да адпаведнага перыяду 2023 года, у тым ліку прадукцыі раслінаводства - 138,6%, жывёлагадоўлі - 105,5 працэнта.

У 2024 годзе намалочана 33,1 тыс. т збожжа або 182 працэнты да ўзроўню мінулага года пры ўраджайнасці 31,4 ц/га, вытворчасць рапсу - 2,5 тыс. т або 101,3 працэнта да ўзроўню мінулага года пры ўраджайнасці 13,6 ц/га.

У галіне жывёлагадоўлі вытворчасць (вырошчванне) жывёлы і птушкі ў бягучым годзе склала 13,6 тыс.т, у тым ліку забяспечаны прырост буйной рагатай жывёлы на 12,2 працэнта, птушкі - на 7,1 працэнта, свіней - на 6,6% да ўзроўню мінулага года.

Валавая вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна за 10 месяцаў бягучага года склала 17,0 тыс. т пры сярэднім удоі на карову 3033 кг.

У сельскай гаспадарцы, як вядома, шмат што залежыць ад людзей, ад іх вопыту і адносін да справы.

За кожным паказчыкам стаіць штодзённая карпатлівая праца.

Цудоўны канцэрт для работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Лепельшчыны падрыхтавалі творчыя калектывы і салісты раёна.