Дзесяцікласнік сярэдняй школы №3 г. Лепеля, выхаванец "Клуба інтэлектуалаў "Ра" ЛРЦДiМ Ягор Пшонка прайшоў адбор для ўдзелу ў рэспубліканскім тэлевізійным праекце "Я ведаю!"

15.11.2024

Дзесяцікласнік сярэдняй школы №3 г. Лепеля, выхаванец "Клуба інтэлектуалаў "Ра" ЛРЦДiМ Ягор Пшонка прайшоў адбор для ўдзелу ў рэспубліканскім тэлевізійным праекце "Я ведаю!"

Гэта сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Складаны паэтапны адбор праходзяць дзеці для таго, каб патрапіць на экран галоўнага тэлеканала краіны. Неабходна ўвайсці ў ТОП-5 найлепшых школьнікаў вобласці свайго ўзросту.

- Ягор займаецца самаразвіццём у Клубе інтэлектуалаў "Ра" з 3 класа, што безумоўна станоўча паўплывала на зыход выніку тэсціравання. Дэманструючы высокую агульную эрудыцыю, уменне хутка і крэатыўна думаць, дастойны ўзровень падрыхтоўкі па ўсіх вучэбных прадметах, Ягор практычна не пакінуў шанцаў сапернікам на ўзроўні вобласці, - падзяліўся каментаром трэнер знаўцы Віктар Радзько.

Спадзяемся, у Ягора ўсё атрымаецца!