Дзіцячае спартыўнае свята ў Бароўцы: правільныя прыклады з ранняга ўзросту

07.07.2023

Дзіцячае спартыўнае свята ў Бароўцы: правільныя прыклады з ранняга ўзросту

Дзеці маюць дзіўную здольнасць успрымаць і засвойваць інфармацыю, няхай гэта будуць словы, учынкі ці вобразы. Усё, што яны бачаць і чуюць, мае вялікае значэнне для іх развіцця і фарміравання асобы. Таму вельмі важна разумець, што дзеці маюць патрэбу ў правільных прыкладах. Выдатным прыкладам таго, як дарослыя прывіваюць дзецям патрэбныя звычкі, стала дзіцячае спартыўнае свята, арганізаванае жыхарамі мікрараёна «Артбаза» вёскі Бароўка.

Мерапрыемства прайшло ў спартыўным гарадку ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яго арганізатарамі і спонсарамі сталі актыўныя жыхары мікрараёна. 

Надоўга запомніцца гасцям свята футбольны матч паміж камандамі дзяцей з усёй Бароўкі. Падчас напружанага супрацьстаяння перамогу атрымала каманда мікрараёна «Артбаза». 

Настаўнікам, юных футбалістаў з'яўляецца пенсіянер, настаўнік фізічнай культуры і спорту Васіль Ціманін. Васіль Аляксеевіч - майстар сваёй справы, а праца з дзецьмі з'яўляецца неад'емнай часткай яго жыцця.

Лепшым гульцам футбольнага матча былі ўручаны прызы, усе ўдзельнікі спартыўнага свята атрымалі падарункі, а затым - з задавальненнем зрабілі фота на памяць. 

Вось так, дружна і па-спартыўнаму энергічна, праходзяць летнія канікулы ў дзятвы мікрараёна Бароўкі. І гэта сапраўды выдатна, бо ўдзел дзяцей у падобных мерапрыемствах - гэта не толькі забаўка, але і надзейная база для іх развіцця. Асаблівых слоў падзякі заслугоўваюць неабыякавыя жыхары Бароўкі, якія прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні свята.