Электронны кірмаш вакансій

24.09.2024

Электронны кірмаш вакансій

27 верасня з 10.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіць электронны кірмаш вакансій для грамадзян "срэбнага ўзросту". Электронны кірмаш вакансій даступны на сайце http://e-vacancy.by.

30 верасня з 11.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама праводзіць спецыялізаваны кірмаш вакансій для грамадзян "срэбнага ўзросту". Для ўдзелу ў кірмашы запрашаюцца грамадзяне пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту. Суіскальнікам работ будзе прапанавана азнаёміцца з вакансіямі, прапанаванымі наймальнікамі, умовамі працы, а таксама задаць пытанні, якія цікавяць, атрымаць кансультацыю. Кірмаш будзе праводзіцца ў будынку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама па адрасе г. Лепель вул. Савецкая д. 36