"Елкі нашай краіны"

14.02.2025

"Елкі нашай краіны"

У рамках рэспубліканскага праекта "Ёлкi нашай краіны" кожны раён рыхтаваў 5 ёлачных цацак, якія знаёмяць з народнымі мастацкімі рамёствамі рэгіёна, утрымліваюць гістарычныя і культурныя сюжэты, адлюстроўваюць дасягненні свайго рэгіёна (горада).

У склад набору абавязкова павінна была ўваходзіць цацка з выявай герба рэгіёна (горада). Лепшыя цацкі былі прадстаўлены на ёлцы ад Віцебскай вобласці на рэспубліканскіх мерапрыемствах у рамках акцыі "Нашы дзеці".

Ёлачныя цацкі Лепельскага РЦДіМ (педагог Шайтор-Хаванская С.В., навучэнцы АПВ "Жар-птушка") з'яўляліся часткай агульнай кампазіцыі. Па выніках рэспубліканскага праекта навучэнцы цэнтраў ДіМ Віцебскай вобласці адзначаны дыпломам II ступені.