ФАКТ. Велізарная плошча Бярэзінскага запаведніка – 85,2 тыс. га – ахоплівае тэрыторыі некалькіх адміністрацыйных раёнаў

10.01.2025

ФАКТ. Велізарная плошча Бярэзінскага запаведніка – 85,2 тыс. га – ахоплівае тэрыторыі некалькіх адміністрацыйных раёнаў

Вялізная плошча Бярэзінскага запаведніка – 85,2 тыс. га – ахоплівае тэрыторыі некалькіх адміністрацыйных раёнаў: Лепельскага і Докшыцкага Віцебскай вобласці і Барысаўскага – Мінскай

Сёння гэтыя першародныя месцы засяляюць: 56 відаў млекакормячых, у тым ліку Вялікая еўрапейская пяцёрка - зубр, лось, мядзведзь (тут пражывае трэцяя частка беларускай папуляцыі касалапых), воўк і рысь; 234 віды птушак; 34 віды рыб; 16-17 відаў амфібій і рэптылій. Багатая флора запаведніка налічвае больш за дзве тысячы відаў раслін, у тым ліку 88 рэдкіх, унесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.