ФАКТ

10.01.2025

ФАКТ

У 2024 годзе на тэрыторыі цэнтральнай сядзібы Бярэзінскага біясфернага запаведніка прайшоў пяты Міжнародны фестываль міфалогіі "Шлях Цмока (Путь Цмока, Tsmoks Way)", які сабраў рэкордную колькасць (больш за 6,5 тысяч) удзельнікаў

На два дні запаведнік прапаноўваў акунуцца ў свет казак і легенд. Наведвальнікаў чакалі шаманская лакацыя і этнічнае танцавальнае шоу, тэатралізаваныя пастаноўкі і перформансы, творчыя майстар-класы, тэматычныя выставы карцін, анімацыя і разнастайныя забавы з персанажамі славянскай міфалогіі.

Фестываль "Шлях Цмока" з кожным годам прыцягвае ўсё больш гасцей і ўжо стаў свайго роду турыстычнай фішкай Лепельскага раёна.