Фіналісты раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2025" сустрэліся сёння ў сярэдняй школе №1 г. Лепеля, каб паказаць сваё майстэрства і заявіць пра сябе!

21.01.2026

Фіналісты раённага этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2025" сустрэліся сёння ў сярэдняй школе №1 г. Лепеля, каб паказаць сваё майстэрства і заявіць пра сябе!

Свой вопыт, філасофію і педагагічнае крэда фіналісты раскрывалі ў самых творчых формах. Гульні, песні, аўтарскія вершы і нават аўтарскі рэцэпт пірага - кожны нумар стаў пераканаўчым і шчырым расповедам пра асобу настаўніка.

Выступленні атрымаліся настолькі яркімі і нестандартнымі, што яшчэ раз даказалі: сучасны педагог — гэта заўсёды артыст, наватар і натхняльнік.


     Нагадаем, рэспубліканскі конкурс "Настаўнік года" праходзіць раз на тры гады і нязменна становіцца значнай падзеяй у адукацыйным асяроддзі. Яго мэта - не толькі вызначыць лепшых з лепшых, але і паказаць грамадству, як развіваецца сучасная педагогіка, якія таленты вядуць за сабой новае пакаленне.


    Названы імёны лепшых у Лепельскім раёне настаўнікаў гэтага года.
  
     Конкурс стаў важнай падзеяй у жыцці педагогаў. Для іх гэта новая матывацыя да развіцця і творчасці, школа прафесійнага росту, інструмент грамадскага прызнання.


    На працягу двух месяцаў удзельнікі праходзілі гэты марафон. Усе яны выкладаюць розныя прадметы, працуюць у розных адукацыйных установах, маюць розную адукацыю і стаж працы, розную кваліфікацыйную катэгорыю, але ўсіх іх аб'ядноўвае творчы падыход да сваёй справы і любоў да сваёй прафесіі.


    Пераможцамі сталі:
  
     1 месца: Людміла Сямігадова, Бароўская СШ ім. Г. К. Жукава;
     Сняжана Чэпік, сярэдняя школа №1 г. Лепеля ў намінацыі "Малады настаўнік"


    2 месца: Наталля Бародзіч, гімназія ім. І. М. Ерашова;


    3 месца: Вікторыя Жарнасек, гімназія ім. І.М. Ерашова.


    Віншуем усіх удзельнікаў фіналу з годным выступам і жадаем далейшых поспехаў у іх высакароднай працы!