Флікер-кантроль!

14.11.2025

Флікер-кантроль!

Пад такім дэвізам на тэрыторыі вобласці, у тым ліку і Лепельскага раёна, супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычнае мерапрыемства, якое праходзіць у рамках рэспубліканскай акцыі па прыняцці дадатковых мер па прафілактыцы ДТЗ з уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху.

Накіравана яно на папулярызацыю нашэння святлоадбіваючых элементаў. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадалі грамадзянам пра важнасць нашэння флікераў у цёмны час сутак, правялі гутаркі з юнымі ўдзельнікамі дарожнага руху, пра важнасць выканання ПДР.

Асаблівую ўвагу надалі спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху ў частцы выкарыстання пешаходамі святлоадбівальных элементаў.