Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
14.11.2025
Форум маладых спецыялістаў Лепельскага раёна
Сёлета 152 маладыя спецыялісты "ўліліся" ў працоўныя калектывы Лепельскага раёна.
Сёння для іх праходзіць маштабны форум, які дасць магчымасць маладым работнікам не толькі сустрэцца, пагутарыць, але і пабольш даведацца пра Лепельшчыну.
Хлопцы прыбылі ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, дзе для іх падрыхтавана інтэрактыўная праграма - гульні, конкурсы і камандныя заданні, якія дапамаглі моладзі згуртавацца і наладзіць сяброўскія адносіны.
Не ўпусцілі магчымасць маладыя спецыялісты зрабіць фатаграфіі на фоне маляўнічых пейзажаў і падзяліцца ўражаннямі з сябрамі!
Не менш здзівіў сваёй вытанчанасцю цэнтр экалагічнай асветы, які наведалі маладыя спецыялісты сёння.
Ён уяўляе сабой сучасную шматфункцыянальную прастору, абсталяваную найноўшымі відэа- і аўдыётэхналогіямі.
Для моладзі тут таксама была арганізавана займальная экскурсія па ўнікальным Музеі запаведнай справы.
Дарэчы, экскурсію для маладых людзей правёў Алег Шафаровіч - пераможца абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства"ЅuрегПРОФI - 2025".
20 лістапада Алег прыме ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу ў г. Мінску!
Не менш уражлівым стаў візіт у Музей прыроды Бярэзінскага запаведніка, дзе ўдзельнікі даведаліся мноства займальных фактаў пра зуброў, мядзведзяў, баброў і іншых прадстаўнікоў беларускай фаўны.
Працяг будзе...