Форум маладых спецыялістаў Лепельскага раёна

14.11.2025

Форум маладых спецыялістаў Лепельскага раёна

Форум стаў традыцыйнай пляцоўкай для сустрэчы маладых спецыялістаў з кіраўніцтвам нашага раёна.

Фармат яго - адкрыты і ўзаемацікавы дыялог, падчас якога агучыліся пытанні, якія хвалююць моладзь.

Пленарная частка пачалася з прагляду фільма пра Лепельскі раён.

А затым прайшла дыялогавая пляцоўка са старшынёй Лепельскага райвыканкама Міхаілам Кісялевічам і дырэктарам ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" Андрэем Пракошыным.

Звяртаючыся да моладзі, Міхаіл Леанідавіч падкрэсліў, што ўскладае на іх значныя надзеі, асабліва ў дачыненні да іх новага погляду на развіццё розных сфер у раёне.

- Калі вам спатрэбіцца падтрымка, Мы заўсёды гатовыя выслухаць і дапамагчы. Жадаю вам пастаянна развівацца як у прафесійнай дзейнасці, так і ў асабістым жыцці. У нашым раёне створаны ўсе неабходныя ўмовы для гэтага: у нас ёсць развітая інфраструктура для заняткаў творчасцю, фізічнай культурай і спортам, а таксама мы гатовыя ўключаць самых таленавітых у кадравы рэзерв на кіруючыя пазіцыі.

Свае пажаданні маладым спецыялістам таксама выказаў Андрэй Пракошын.

Ён таксама адзначыў, што добрасумленная праца кожнага чалавека важная для агульнага дабра.

Як вы праходзілі шлях станаўлення ў прафесіі і якія парады маглі б даць маладому спецыялісту? Ці прадастаўляецца арэнднае жыллё маладым спецыялістам у раёне і што для гэтага неабходна? Якія вы можаце даць 3 парады маладым спецыялістам, каб не выгараць ў нашай прафесіі?...

Гэтыя і іншыя пытанні былі агучаны падчас сустрэчы. І на іх атрыманы вычарпальныя адказы!

Працяг будзе...