Гадзіна гістарычнай памяці "У адзінстве народа – сіла Беларусі" прайшла ў скверы "17 верасня"

18.09.2024

Гадзіна гістарычнай памяці "У адзінстве народа – сіла Беларусі" прайшла ў скверы "17 верасня"

Жыхары мікрараёна, навучэнцы каледжа і проста неабыякавыя лепельчане сталі актыўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнага мерапрыемства, падрыхтаванага работнікамі Лепельскай ЦБС.

Пазнаёміцца ​​з гісторыяй свята, пачытаць кнігі па тэме, разгадаць крыжаванкі і паўдзельнічаць у челенджы для Tik Tok - усё гэта можна было зрабіць сёння ў скверы "17 верасня".

І нават пасля завяршэння свята людзі не спяшаліся разыходзіцца, працягваючы размаўляць і абмяркоўваючы моманты, якія найбольш запомніліся.