Газета "Лепельскі край" стала лаўрэатам абласнога конкурсу ў намінацыі" ДАІ і СМІ - разам за бяспеку на дарогах"

01.04.2025

Газета "Лепельскі край" стала лаўрэатам абласнога конкурсу ў намінацыі" ДАІ і СМІ - разам за бяспеку на дарогах"

Упраўленне ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама адзначылі журналістаў раённых і абласных выданняў узнагародамі за шырокае асвятленне дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.

Мерапрыемства прайшло ў фармаце прэс-канферэнцыі, дзе ўдзельнікі мерапрыемства абмеркавалі пытанні забеспячэння бяспекі дарожнага руху на дарогах Віцебшчыны.

Фінальным акордам сустрэчы стала ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў СМІ паўночнага рэгіёна. У 11 намінацыях журы вызначылі лепшых.

Газета "Лепельскі край" стала лаўрэатам у намінацыі "ДАІ і СМІ — разам за бяспеку на дарогах".

Узнагароды пераможцам творчага конкурсу ўручыў начальнік УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Дзядзічкін.

ВІНШУЕМ ЛК! ТАК ТРЫМАЦЬ!