Дзе і калі будзе працаваць перасоўны ФАП на наступным тыдні?

13.01.2025

Дзе і калі будзе працаваць перасоўны ФАП на наступным тыдні?

  • 13 студзеня - у вёсках Горкі, Глінніца і Паляны. 
  • 14 студзеня - у вёсках Чэрцы і Адамаўка (Заслонаўская АУАП). 
  • 15 студзеня - у вёсках Дрымаўшчына, Людчыцы і Двор Людчыцы. 
  • 16 студзеня - Гарадчэвічы, Слабада і Будзішча. 
  • 17 студзеня - в.Межыца.

Час работы на маршруце - з 9.00 да 14.00.

Графік складаецца на кожны месяц з улікам колькасці насельніцтва, радыусу абслугоўвання, адлегласці паміж населенымі пунктамі.

Будзе праводзіцца агляд жаночага насельніцтва з заборам біялагічнага матэрыялу з шыйкі маткі з мэтай ранняй дыягностыкі перадпухлінных і пухлінных захворванняў згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2024г. №173 "Аб правядзенні дыспансерызацыі дарослага насельніцтва".

Узяцце крыві праводзіцца на галодны страўнік.