Гістарычныя аспекты ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР сёння разгледзелі і ў калектыве Лепельскага філіяла Віцебскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры

25.09.2024

Гістарычныя аспекты ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР сёння разгледзелі і ў калектыве Лепельскага філіяла Віцебскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельным кадастры

На сустрэчу з прадстаўнікамі арганізацыі прыбылі кіраўнік раёна Міхаіл Кісялевіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Шавялёва.

Пасля абмеркавання галоўнай тэмы спікеры спыніліся і на іншых кірунках.

Старшыня райвыканкама нагадаў землякам аб неабходнасці быць вельмі пільнымі, каб не стаць ахвярамі кібермахляроў. Таксама кіраўнік раёна нагадаў аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства ў сферы экстрэмізму.

Традыцыйна Міхаіл Леанідавіч даў каментары па хвалюючых лепельчан пытаннях. У калектыве прагучалі тэмы рамонту вулічна-дарожнай сеткі, якасці гандлёвага абслугоўвання, тэма спорту.

У завяршэнні візіту кіраўнік раёна падзякаваў калектыву філіяла за працу, пажадаў дасягнення прафесійных вяршыняў.