У Беларусі створана больш за 40 турыстычных інфармацыйных цэнтраў

12.03.2025

У Беларусі створана больш за 40 турыстычных інфармацыйных цэнтраў

Актыўна вялася работа па іх стварэнні і мадэрнізацыі ў 2024 годзе. У 2025-м яна працягнулася - у студзені расчынілі дзверы пяць ТIЦ: Барысаўскага, Лагойскага, Чашніцкага, Шумілінскага раёнаў і "Бешанковічы".

Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры граюць важную ролю ў прасоўванні патэнцыялу кожнага рэгіёну і з'яўляюцца сувязным звяном паміж турыстамі і магчымасцямі краіны, падаючы вычарпальную інфармацыю пра славутасці, маршруты, мерапрыемствы, а таксама дапамагаючы з арганізацыяй адпачынку.

Усяго ў краіне функцыянуе 41 ТIЦ, а ў пачатку 2024 года дзейнічала толькі 17. Яны аснашчаны сучасным абсталяваннем, кваліфікаваным персаналам і працуюць у цесным узаемадзеянні з мясцовымі ўладамі і турыстычнымі арганізацыямі.

Ёсць турыстычны інфармацыйны цэнтр і ў Лепелі. Сваю дзейнасць ён пачаў у 2024 годзе.