Галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Яшчанка падчас маніторынгу ў Лепельскім раёне праверыла Баброўскую пачатковую школу

25.06.2025

Галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Яшчанка падчас маніторынгу ў Лепельскім раёне праверыла Баброўскую пачатковую школу, Бароўскі дзіцячы сад і Старалядненскую базавую школу

Асаблівая ўвага надавалася практыцы прымянення кантрактнай формы найму, захаванню рэжыму працы і адпачынку работнікаў, прадастаўленню працоўных адпачынкаў, тэрмінах выплаты заработнай платы, законнасці прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці і іншым аспектам.

Пры правядзенні маніторынгу па ахове працы інспектар звярнула ўвагу на парадак ажыццяўлення грамадскага кантролю, фіксацыю выяўленых парушэнняў у рэкамендацыях і часопісе кантролю за выкананнем патрабаванняў па ахове працы, а таксама на выдачу грамадскімі інспектарамі даведак і рэкамендацый.

Такія мерапрыемствы спрыяюць глыбокаму вывучэнню сітуацыі ва ўстановах і прадастаўленню работнікам кансультатыўна-метадычнай дапамогі.