Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Афіцыйныя дакументы
Даведачная інфармацыя
Адзіны дзень інфармавання
SMS-пытанне
Афіцыйнае апублікаванне
Грамадскія абмеркаванні
Ахова працы
Камісія па супрацьдзеянні карупцыі
Гуманітарнае супрацоўніцтва
Мясцовыя бюджэты
Назіральная камісія
Пустуючыя і трухлявыя дамы
09.07.2025
Гарачыя навіны! Прычым, у прамым сэнсе. Журналісты раённай газеты вырашылі даведацца, чым карысна наведванне сауны
Нагадаем, такая паслуга ёсць у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры з басейнам. Нядаўна ў рэжыме работы аб'екта адбыліся істотныя змены. Каб добра пагрэцца, дастаткова выдаткаваць усяго толькі 1 гадзіну свайго часу і вельмі сімвалічную суму грошай. Хутка, зручна, карысна і камфортна.
Нагадаем, па пятніцах з 17.00 да 22.00 у сауне — "жаночы дзень". У суботу з 14.00 да 22.00 - "мужчынскі дзень". У дадзены час можна аплаціць (10 рублёў) разавае наведванне (1 гадзіну) у сауне. Адначасовая прапускная здольнасць аб'екта - да 8 чалавек.
Хочацца таксама дадаць, што сауна мае мноства пераваг. Па-першае, яе наведванне можа знізіць узровень стрэсу - высокая тэмпература дапамагае змагацца з негатывам, аслабляючы мышцы і ствараючы агульнае адчуванне рэлаксацыі.
Сауна таксама можа паменшыць цягліцавае напружанне і палегчыць боль. Сауна дапамагае даставіць больш кіслароду і пажыўных рэчываў да тканін арганізма за кошт узмацнення кровазвароту. Паскараючы працэс потаадлучэння, яна таксама спрыяе выводзінам таксінаў з арганізма.
Юныя і дарослыя спартсмены Лепеля ўжо ацанілі новую паслугу. Рабяты прызналіся: "Пасля інтэнсіўнай трэніроўкі гэта, сапраўды, тое, што трэба!".
Больш падрабязна аб рабоце сауны можна даведацца ў адміністратара ФАЦа па тэлефоне: (802132) 3-86-90