Дзяржстандарт падвёў вынікі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі" 2025 года

03.10.2025

Дзяржстандарт падвёў вынікі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі" 2025 года

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі" рэалізуецца Дзяржстандартам і Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыяй "Акадэмія праблем якасці" ў рамках праграмы "100 лепшых тавараў Расіі".

Лаўрэатамі конкурсу па выніках 2025 года сталі 14 тавараў ад 11 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці.

Сярод лідараў і лепельская прадукцыя. Так, у намінацыі "Харчовыя тавары" лепшымі сталі малако сухое цэльнае масавая доля тлушчу 26%, гатунак "Стандарт" і масла салодкаслівачнае несалёнае масавай доляй тлушчу 82,5% філіяла "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" адкрытага акцыянернага таварыства "Віцебскі мясакамбінат".