Кажуць, што трэба аб'ехаць шмат гарадоў, а можа і краін, каб пачаць шанаваць і любіць свой родны край

03.03.2025

Кажуць, што трэба аб'ехаць шмат гарадоў, а можа і краін, каб пачаць шанаваць і любіць свой родны край

А бо дастаткова паглядзець на карціны нашых землякоў, на якіх яны паказваюць усю прыгажосць нашай малой радзімы.

Мы часам у сваіх клопатах проста не звяртаем увагі на прыроду, якая нас акружае, не чуем цудоўнага спеву птушак, не пранікаемся ўнікальнымі ўзыходамі і заходамі.

У Лепельскім раённым краязнаўчым музеі працуе выстава жывапісу "Мой родны край", якая арганізавана для знаёмства наведвальнікаў з вобразамі малой радзімы сродкамі пейзажнага жывапісу беларускіх мастакоў.