Група па прававой асвеце Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам правяла сустрэчу з работнікамі Лепельскага МКК

16.05.2025

Група па прававой асвеце Віцебскага аблвыканкама на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Сяргеем Канапелькам правяла сустрэчу з работнікамі Лепельскага МКК

Сяргей Пятровіч адзначыў, што асноўная мэта візіту - азнаёміць калектыў з апошнімі зменамі ў заканадаўстве і аказаць прававую падтрымку.

Ключавыя тэмы сустрэчы "Здаровая нацыя як аснова развіцця Беларусі" – падрабязна раскрыў Сяргей Канапелька;

Падзел сумеснай уласнасці мужа і жонкі – з практычнымі прыкладамі з судовай практыкі выступіла Вера Шлома, намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў;

Атэстацыя працоўных месцаў і кампенсацыі за шкодныя ўмовы працы – гэтую тэму асвятліла Вольга Драбянцова, начальнік аддзела дзяржэкспертызы ўмоў працы камітэта па працы занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама.

У завяршэнне мерапрыемства работнікі змаглі атрымаць індывідуальныя кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавяць.