Ігнат Скрабнеўскі, інжынер-механік ДУ "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна" — малады спецыяліст

11.08.2025

Ігнат Скрабнеўскі, інжынер-механік ДУ "Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лепельскага раёна" — малады спецыяліст

Пасля заканчэння аграрна-тэхнічнага каледжа па спецыяльнасці "тэхнік-механік" ён пачаў сваю працоўную дзейнасць, выконваючы адказную работу, звязаную з бяспекай дзяцей.

Ігнат правярае тэхнічны стан аўтобусаў перад іх выхадам на лінію.

- Гэтая прафесія патрабуе спалучэння тэхнічных ведаў і практычнага вопыту. З дзяцінства мне блізкая тэхніка, так як я заўсёды дапамагаў бацьку ў рамонце аўтамабіля і матацыкла. Гэта захапленне стала асновай майго прафесійнага выбару, - дзеліцца Ігнат.

У вольны час хлопец актыўна займаецца спортам, асабліва захапляецца футболам, што дапамагае яму падтрымліваць фізічную форму.