Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ЗАГС Алены Бельскай наведала калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі

24.09.2024

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ЗАГС Алены Бельскай наведала калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі

"Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР" — асноўная тэма сустрэчы.

Таксама Алена Канстанцінаўна расказала аб дзейнасці загса, які прадугледжвае непасрэдныя, канфідэнцыйныя зносіны з грамадзянамі як пры прыёме заяў на дзяржаўную рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану, так і пры яе ажыццяўленні, таму што акты грамадзянскага стану звязаны з асабістым жыццём грамадзян.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Алена Серабро нагадала, што за лайкі і рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў пагражае адказнасць.

— Кожны чалавек, калі бачыць нейкі матэрыял у інтэрнэце, павінен навучыцца аналізаваць тое, што бачыць, і толькі пасля гэта ставіць свой "лайк" ці рабіць "рэпост".